Прогулки под водой Подводные леса Калифорнии Прогулки под водой Большой Барьерный риф Прогулки под водой Галапагосские острова Дикая природа Индонезии Неизведанные острова Занзибар Неизведанные острова: Филиппины КТО ЖИВЕТ НА ДНЕ МАРИАНСКОЙ ВПАДИНЫ? Неизведанная Европа: реки, озера и океаны Великая река Амур Северо-Западная Австралия Удивительный мир Мадагаскара Географические открытия
10
фактов об Эвересте
Загадки Тибета, священная гора Кайлас
Самые необычные дороги мира
10
самых таинственных загадок мирового океана
ПОЧЕМУ
ВОДА В МОРЕ СОЛЕНАЯ
Урок-прэзентацыя
Тэма: “Бядой апаленае слова”,
прысвечанае 20-годдзю Чарнобыльскай трагедыі ( па паэме С. Законнікава
“Зязюля”)
Мэта ўрока:
- абагульніць веды вучняў па тэме “Глабальныя
экалагічныя праблемы сучаснасці і іх адлюстраванне ў беларускай паэзіі,
мастацтве”;
- пазнаёміць з паэмай С.Законнікава “Зязюля”;
- працягваць развіваць навыкі публічнага выступлення;
- абуджаць любоў да роднага слова і Бацькаўшчыны;
- выхоўваць у вучняў экалагічную дасведчанасць,
грамадзянскую актыўнасць.
Абсталяванне: магнітафон, медыа-праектар, ручнік,
свечка, абраз, выстава твораў беларускіх паэтаў, выстава малюнкаў.
Эпіграфы:
1.Ёсць праўда адна – праўдай
жыць,
Няхай
І суровай,
І горкай…
У небе над намі стаіць,
Як зніч,
Палыновая зорка.
С. Законнікаў
2. … памажы і сваім нівам, і
птушкам, рэкам і дрэвам,
Хатам і людзям!!
Дзецям сваім памажы!!!
Бо спагада нараджае спагаду,
дабрыня нараджае
Дабрыню, міласэрнасць нараджае
міласэрнасць
І толькі зло заўсёды нараджае
зло.
Чорная быль. Чарнобыль.
Чорны баль. Чарнобаль.
Чорная бель. Чарнобель.
Чорны боль. Чарноболь.
Я. Сіпакоў.
3. Боль, што мінуў, адзавецца –
Лёсу ледзь провад крані.
Болей не прыйдуць, здаецца,
Чорныя ночы і дні.
Чуеш, зямля: невыносна
Думаць пра беды твае.
Снег на ялінах, на соснах
І на душы растае.
Віктар Гардзей
4. Бачце, што ў свеце робіцца,
Думайце, дзеці Зямлі.
Возьмеце заўтра ў рукі
Свет наш трывог і бедаў,
Ад якасці вашай навукі,
Ад сутнасці вашай і ведаў
Залежыць гісторыі крок.
Мікола Мятліцкі.
Ход урока.
Дэманструецца 1 слайд з назвай урока.
На фоне мелодыі “Авэ Марыя” вучань чытае верш
Кастуся Жука “Галгофа”. Дэманструюцца
карціны прыроды, акварэль. Гарыць свечка.
Чытальнік: Божа Вялікі!
Божа Ўсявышні!
Дай майму краю
І лекі, і сілы.
Хіба ў славянскім свеце
Ён лішні,
Каб станавіцца
Брацкай магілай?
Чым жа прад светам
Ён вінаваты?
Кім і за што?
І навошта пракляты?
Божа!
Ці прыйдзе, нарэшце,
Месія?
Ці дапаможа нам гора
асіліць?
Дэманструюцца фотаздымкі з Чарнобыльскай зоны.
Вядучы 1: Чарнобыль – боль усёй Беларусі. Дзень 26 красавіка 1986
года ўвайшлі ў гісторыю краіны і ўсяго чалавецтва як адна з самых трагідыйных
старонак 20 стагоддзя. Атамна-ядзерны выбух на чацвёртым блоку Чарнобыльскай
АЭС стаў страшным пакараннем усім людзям. Чарнобыль нібы ў апошні раз
папярэдзіў сучасную тэхнізаваную цывілізацыю пра безадказнасць і бяздумнасць яе
існавання, падвёў яе да бездані самазнішчэння і пагамлетаўску завастрыў
пытанне: быць ці не быць на зямлі чалавеку і жыццю?
Дэманструецца эпіграф 2.
Вядучы 2: Іначай глядзім мы сёння на знаёмыя абрысы карты Беларусі. Цяпер яны афарбаваныя
чорным колерам. Чорнымі сталі Хойнікі, Брагін, Краснаполле, Чачэрск.
Дэманструюцца звесткі пра пацярпелыя раёны Гомельскай вобласці
Гомельская вобласць займае плошчу ў
40.000 кв. Км, населеных пунктаў – 1.600.000, гарадоў – 17. Чачэрскі раен: плошча – 1.230 кв. Км,
насельніцтва – 17.700 чалавек,
населеных пунктаў – 126. Хойніцкі раен: плошча – 2.030 кв. Км, насельніцтва – 25.400
чалавек, населеных пунктуў – 96. Веткаўскі раен: плошча – 1.550 кв. Км,
насельніцтва – 21.100 чалавек, населеных пунктаў – 140. Петрыкаўскі раен: плошча – 2.820 кв. Км, насельніцтва – 42.200
чалавек, населеных пунктаў – 126.
Усе дадзеныя прыведзены
на 1996 год.
Дэманструецца карта Беларусі з азначанымі тэрыторыямі.
Вядучы 1: Атамна-ядзерны выбух на чацвёртым блоку Чарнобыльскай
АЭС стаў страшным пакараннем радыяцыйным апраменьваннем, смяротнымі пакутамі,
бежанствам, анкалагічнымі захворваннямі, іншымі наступствамі. Свет, час і лёс
для беларусаў трагічна раздвоіліся, раскалоліся напалам.
Вядучы 2: Сёння Чарнобыль – боль усёй Беларусі, і таму тэма
чарнобыльскай трагедыі стала вызначальнай у нашай паэзіі, і ўвогуле ў
літаратуры і мастацтве. Трагедыя моцна адбілася на свядомасці тых, хто сваім
сэрцам адчуў: здарылася вялікая бяда. Беларуская паэзія забіла ў звон бяды і
трывого з самых першых дзён чарнобыльскай навалы, загаварыла з вялікім
эмацыянальным пачуццём. І гэта невыпадкова, бо паэтычны радок – самая
эмацыянальная і чуйная форма рэагавання на падзеі.
З вуснаў паэтаў загучалі песні-плачы, споведзі,
маналогі, рэквіемы, малітвы. У творах Ніла Гілевіча, Анатоля Вялюгіна, Рыгора
Барадуліна, Яўгеніі Янішчыц, Міколы Мятліцкага, Максіма Танка, Уладзіміра
Някляева, Алега Лойка, Любы Тарасюк, Сяргей Законнікава выразна прасочваюцца
найбольш тыповый тэмы:
(Дэманструецца слайд з азначанымі тэмамі)
- тэма атручанай, мёртвай зямлі;
- тэма бежанства, выгнання з роднай зямлі;
- тэма загубленага, адабранага дзяцінства;
- тэма трывожнага роздуму пра будучыню.
Слова настаўніка: Сёння ў нас незвычайны ўрок. Трывогаю і болем
напоўнены гукі экалагічнага звону над зямлёй. Болем за нашу зямлю, палітую
кіслотнымі дажджамі, за атручаныя хімікатамі рэкі, за неба з азонавымі
дзіркамі, за высячаныя лясы, трывогаю за будучыню дзяцей і ўнукаў. Зорка Палыні
ўзышла і вось ўжо 20 гадоў працягвае гарэць над беларускай зямлёй. У гады
Вялікай Айчыннай вайны было спалена акупантамі 619 весак разам з жыхарамі. У
выніку Чарнобыльскай катастрофы Беларусь страціла 485 населеных пунктаў. У
Вялікую Айчынную вайну загінуў кожны чацверты жыхар Беларусі. Колькі жыццяў
возьме Чарнобыль? Кожны пяты жыве на забруджанай тэрыторыі. Гэта зямля, на якой
нельга сеяць, лясы, драўнінай і дарамі якіх нельга карыстацца, рэчкі, у якіх нельга
купацца і лавіць рыбу.
На нашым уроку мы разгледзем чарнобыльскую
трагедыю як адну з экалагічных праблем сучаснасці, як яна адбілася на лёсе
беларусаў, як гэта адлюстравана ў сучаснай беларускай літаратуры на прыкладзе
паэмы С. Законнікава “Зязюля”. Мы пастаремся агучыць доказны матэрыял па гэтай
праблеме, звярнуцца да слоў майстры, да мастацтва. Праца наша будзе праходзіць
у чатырох групах.
Дэманстуецца партрэт С. Законнікава (“Святло душы – адна адмеціна, Любоў да
ўсіх – адзіны дар” - запісаць побач з
партрэтам)
Настаўнік: Сяргей Іванавіч Законнікаў – паэт, галоўны
рэдактар часопіса “Полымя”, грамадскі дзеяч … і проста добры чалавек.. Імя
Сяргея Іванавіча добра вядома не толькі кожнаму адукаванаму беларусу, а і ўсім,
хто цікавіцца паэзіяй, хто любіць шчырае слова. (Чытаю вершаваныя радкі). Гэтыя
радкі з верша паэта ў поўнай меры можна аднесці да грамадзяніна, чалавека
Сяргея Законнікава.
Дэманструецца фотаздымак яго бацькоў.
Яго бацька, Іван Васільевіч, на фронце быў
зенітчыкам, а пасля вайны – нязменны дырэктар: пабудуе адну школу, за другую
бярэцца. Маці, Валянціна Хвёдараўна, была сувязной ў партызанскай брыгадзе, а
потым настаўніцай малодшых класаў.
Перш за ўсё бацька і маці навучылі яго не толькі
чытаць і пісаць, але і любіць зямлю, ведаць цану хлебу, караніцца ў роднай
глебе, а не перакаці-полем куляцца па зямлі.
Дэманструецца фотаздымак сям’і С. Законнікава.
У 1969 годзе скончыў філфак БДУ, працаваў
настаўнікам, бацька дваіх дачок, грамадскі дзеяч, галоўны рэдактар часопіса
“Полымя”.
Калі гартаеш старонкі кніг паэта, разумееш, што ён
адчувае асабістую адказнасць за будучыню свайго народа, роднай Беларусі, над
чыім лёсам узышла палыновая зорка чарнобыльскай трагедыі.
Дэманструюцца наступныя словы:
Доля роднай зямлі –
Справа першая і
запаветная,
Пера намі – унукі,
За намі магілы
дзядоў.
Мы ўратуем цябе, шматпакутная, гордая,
светлая,
Потым чыста адмыем, не будзе атрутных слядоў
Чорны боль,
Нібы стрэмку,
Да
скону нам з сэрца не выцягнуць,
Ды пагодныя дні зноў плывуць чарадой,
Засталося б жыццё, а астатняе здолеем,
Выцерпім,
Толькі б гэта бяда стала нашай апошняй бядой.
З паэмы “Кульмінацыя”
Слова 1 групе: тэма атручанай, мёртвай зямлі. (слайд з назвай тэмы)
Вучань: Чарнобыльская катастрофа – наша нацыянальная трагедыя,
якая закранула лёсы мільёнаў людзей. Пад радыёактыўнае забруджванне трапілі
пяць абласцей Беларусі. Найбольш забруджаны поўдзень Гомельскай вобласці. У
Магілёўскай моцна пацярпелі населеныя пункты Гацкавічы, Наваельня і іншыя.
Значныя забруджванні знойдзены ў Брэсцкай і Мінскай абласцях. Атручаны водныя
сістэмы рэспублікі (Прыпяць, Сож, Днепр), а таксама лясы. На іх выпала
радыёнуклідаў у 5 – 10 разоў больш, чым на палеткі. Найбольш забруджанымі
аказаліся лясы Нараўлянскага, Хойніцкага, Брагінскага районаў.
Вучань: Самай пашыранай тэмай у творах чарнобыльскага зместу
з’яўляецца тэма мёртвай, атручанай зямлі. Яна гучыць у паэме С. Законнікава
“Зязюля”.
Выразнае чытанне “У бары
над Брагінам”, “У зоне”, “На беразе гэтым”.
Дэманструецца карціна Арлене
Кашкурэвіча “Няплодная зямля”
Вучань: У першыя гады пасля трагедыі многія беларускія мастакі
звярнуліся да адлюстравання гэтай балючай для ўсіх падзеі. Народны мастак
Беларусі Арлен Кашкурэвіч стварыў трыпціх “Прадчуванне бяды”. Царства адзіноты,
спусташэння паказана ў аркушы “Няплодная зямля”, дзе сярод крыжоў бадзяюцца і
выюць ваўкі, а на пярэднім плане – скруткі калючага дроту як раптоўная навала
бяды.
Слова 2 групе: тэма бежанства, выгнання з роднай зямлі.(слайд з назвай
тэмы)
Вучань: Бежанства – адвечная, трагічная доля нашага народа.
Балюча ўсведамляць, цяжка мірыцца з несправядлівай асуджанасцю на выгнанніцкі
лёс. І гэта трагедыйна-ўражліва выявіў яшчэ Я. Купала ў вершы “Паязджане”.
Балюча ўсведамляць, што “мы як прышэльцы на сваім двары”. Сэрцы паэтаў не хочуць
мірыцца з несправядлівай асуджанасцю на выгнанніцкі лёс: “Божа мой, не дай нам
не вярнуцца/ Да бацькоўскіх зрынутых магіл” – прызывае Н. Аксёнчык у вершы “Перасяленне”.
Вучань: Паэма “Зязюля” з’яўляецца імпульсам для асэнсавання лёсу
Беларусі як у рэальным свеце, так і ў
свеце віртуальных магчымасцяў. “Заведзены Богам гадзіннік жыцця” – шэрая
зязюля, што кувала, хацела б, на мой погляд, але не можа стаць абаронцам
будучыні нацыі. Ніхто зязюлю не чуе не толькі таму, што навокал пустая
бязлюдная зона, але і таму, што “маленькія люді вялікай бяды” прыцярпеліся і да
свайго, і да чужога гора і не даклікацца іх, не дазвацца.
Выразна чытаюцца ўрыўкі “Мы”, “Свечка”
Слова 3 групе: тэма загубленага, абадранага дзяцінства(слайд з назвай
тэмы).
Вучань: Злавесны, нялітасцівы Чарнобыль замахнуўся на генафонд
нацыі. “Радыяцыя перш за ўсё б’е па дзецях”, - чытаем у паэме Янкі Сіпакова
“Одзіум”. Першыя дні трагедыі нагадвалі вайну. Дзяцей без бацькоў вывозілі ў
розныя куткі Беларусі, адрывалі ад роднага краю, роднай хаты, сяброў.
Вучань: У забруджаных районах сярод дзіцячых захворванняў пануюць
анемія, захворванні лёгкіх і шчытапабоднай залозы, лейкемія. У нашым
Дзяржынскім раёне сёння зарэгістравана і дзейнічае пярвічная арганізацыя
гармадскіх об’яднанняў Беларусі асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым
інвалідам. На ўліку у гэтай арганізацыі
стаяць 16 дзяцей-інвалідаў са страшным
дыягназам – дзіцячы цэрэбральны параліч.
Вучань: Кожнаму вядома, што дзеці – гэта будучыня нацыі, ад
таго, якімі яны нараджаюцца, залежыць лёс краіны.
Дэманструецца габелен В. Дзёмкінай “Чорная быліна пра ненароджаных дзяцей
Палесся”
Вольга Дзёмкіна ў сваім габелене “Чорная быліна
пра ненароджаных дзяцей Палесся” паказвае праблему маладых жанчын, якія не
змогуць стаць мацярамі. Гэта самотна-ўрачыстая песня-плач.
Выразна чытаецца “Ку-ку”
Слова 4 групе: тэма трывожнага роздуму пра будучыню(слайд з назвай тэмы)
Дэманструецца скультпура А. Фінскага “Чарнобыльскі крыж”
Вучань: Скульптар
Аляксандр Фінскі стварыў у 1994 годзе скульптуру “Чарнобыльскі крыж”. Яна
выканана з тардыцыйнага для беларускай скульптуры матэрыялу – дрэва. Фігура
жанчыны з незвычайна жалобным тварам, апушчанымі ў няўцешнасці рукамі і вялікім
крыжам спераду асацыіруецца з вобразам святой пакутніцы, што сімвалізуе і боль
зямлі, і пакуты народа.
Вучань: Вельмі балюча чытаць сачыненні дзяцей чарнобыльскай
зоны. У кожнай працы гучыць тэма Радзімы, атручанай, скалечанай назаўсёды.
Аварыя здаецца жудасным сном, але, на жаль, ад гэтага сну прачнуцца немагчыма.
Хто дапаможа выйсці з гэтага становішча? На каго можна спадзявацца? Дзеці больш
сталага ўзросту звяртаюцца да Бога.
Настаўнік: Давайце і мы звернемся з малітваю да Усявышняга.
Дэманструецца малітва
Малітва: Господи
Иисусе Христе, Боже наш!
Призри на всех пострадавших при ядерной катастрофе в Чернобыле, не дай
им остаться без крова и надежды на будущую жизнь, даруй им мужество и веру в
Твою всесильную помощь.
Огради, Господи, грядущие поколения от тяжких болезней и уродств,
защити младенцев во чреве материнском сущих.
Всем же неисцелимо больным, в тоске смертной отходящим из мира сего,
прощение и оставление грехов и погрешений даруй, и Ангелов Твоих пошли,
приемлющих души их.
Очисти, Господи, десницею Твоею землю, воздух и воду от губительных
последствий случившейся беды.
Защити нас молитвами Всепричистыя
Владычицы нашея Богородицы, всех святых, в земли Белорусской просиявших, и всех святых. Аминь.
Дэманструецца эпіграф 3
Настаўнік: Страшна ўсведамляць, што наша гармадства жыве ў чаканні
канца. Тысячы людзей распятыя на крыжах Чарнобыля,мільёны атручаныя яго
подыхам. Але ж трэба жыць, трэба марыць і спадзявацца. І мы жывём, будуем
планы, спадзяёмся на лепшае.
Экалагічныя праблемы Зямлі сёння трывожаць усіх
людзей, усё чалавецтва. Таму боль і пакуты беларускіх ахвяраў Чарнобыля не
могуць быць толькі іх бядой, іх праблемай. І як адна для ўсіх зямлянаў планета,
так і гэтая бяда – адна. І таму яна павінна не раз’яднаць, а злучаць нас,
нагадваць пра высокае наканаванне, Боскае прадвызначэнне чалавека – несці
дапамогутым, хто пакутуе, тым, каму сёння цяжка.
Дэманструецца слайд са словамі
Рэфлексія.
Калі ласка,
апішыце свае пачуцці некалькімі прыметнікамі.
Дэманструецца слайд з дамашім заданнем
На гэтым наш урок скончаны. Дзякую ўсіх за працу.
Ход ИПЧ
Тема: «27 лет после Чернобыльской катастрофы: последствия
в Республике Беларусь
Цели:
· Создать условия для
социализации учащихся, воспитания сочувствия, сострадания, гражданственности,
ответственного поведения;
· Создать условия для
сохранения жизни и здоровья учащихся;
· Учащиеся должны уметь
характеризовать экологические, медицинские и экономические последствия аварии
на ЧАЭС для Республики Беларусь, оценивать действия по ликвидации этих
последствий.
Форма: пресс-конференция.
Ход ИПЧ
1. Введение в тему.
Учитель: Наш
информационно-пропагандистский час посвящен сегодня трагической странице в истории
Республики Беларусь – 27-ой годовщине аварии на ЧАЭС. Прошло уже почти три
десятка лет, а последствия этого события дают о себе знать до сегодняшнего дня,
будут преследовать нас и через десятки лет. Мы поговорим сегодня о социальных и
экономических последствиях аварии, медицинских и экологических. Наш разговор
будет происходить в форме пресс-конференции, участниками которой являются как
ваши товарищи.
Общие
сведения
Чернобыльская катастрофа – крупнейшая из
техногенных катастроф 20 века – поставила перед человечеством проблемы
исключительной сложности, которые затрагивают практически все сферы жизни.
Для Беларуси Чернобыльская трагедия
стала национальным бедствием. «Для нас это – вторая война», - так оценила ее
женщина во время отселения в мае 1986 года.
В годы войны гитлеровцы уничтожили 619
деревень вместе с жителями. В результате Чернобыльской катастрофы Беларусь
потеряла 485 населенных пунктов. В Великую Отечественную погиб каждый четвертый
житель Беларуси. Сколько жизней возьмет Чернобыль? Каждый пятый житель Беларуси
жил или живет на загрязненной территории, это около 2 млн. человек.
Жестокая послечернобыльская реальность –
это земля, на которой нельзя сеять, леса, древесиной и дарами которых нельзя пользоваться, реки, в
которых нельзя купаться и ловить рыбу, деревни, в которых нельзя жить, рост
заболеваемости и смертности, снижение рождаемости.
Далеко не все могут представить истинные
масштабы катастрофы, последствия которой Беларусь переживает до сих пор. Многие,
особенно за рубежом, думают о чернобыльской аварии, как о событии, ушедшем в
прошлое, однако она продолжает оказывать опустошающее воздействие на все сферы
жизнедеятельности в нашей стране. Что еще хуже – нельзя быть уверенным в том,
что самые страшные последствия для здоровья людей и окружающей среды уже
позади.
Разрушение реактора стало причиной
трагедии, которая до сих пор несет смерть и нищету. Последствия катастрофы, как
для населения, так и для экономики Беларуси с трудом поддаются измерению.
На загрязненных территориях фиксируются
многочисленные отклонения в состоянии здоровья населения. Эти отклонения
обусловлены не только радиацией, но и другими причинами: низким уровнем жизни,
серьезными стрессовыми нагрузками на население. Уже сейчас бесспорно
установлена связь между радиационным воздействием и беспрецедентным ростом
злокачественных новообразований щитовидной железы у детей Беларуси.
«Чернобыльские» регионы характеризуются
искаженной демографической ситуацией. Из-за организованного и вынужденного
переселения более чем 300 тысяч человек в некоторых наиболее пострадавших
районах доля лиц пенсионного возраста составляет около 70% от численности
населения.
Медицинские последствия.
Обширное загрязнение территории и большое
количество людей, подвергшихся воздействию радиационных и нерадиационных факторов
чернобыльской катастрофы, потребовали организации системы оценки состояния
здоровья пострадавших, развития методов диагностики, лечения и реабилитации.
К основным категориям пострадавших от аварии на
Чернобыльской АЭС относятся: Участники ликвидации последствий аварии,
эвакуированные, отселенные, проживающие на загрязненных территориях, дети,
родившиеся от облученных родителей.
На состояние здоровья населения оказывает
влияние множество факторов как радиационной так и нерадиационной природы:
внешнее и внутреннее облучение, социальные, экономические, стресс, восприятие
риска. Все они вместе влияют не только на здоровье одного человека, но и на
здоровье нации в целом. Можно уверенно
утверждать, что население, которое оказалось в зоне радиоактивного выброса, на
первом этапе пережило острый стресс, а определенная часть населения и до сих
пор остается в состоянии хронического стресса.
В результате чернобыльской катастрофы
радиойод был одним из главных источников облучения населения, который
воздействовал, прежде всего, на щитовидную железу.
Самыми облученными жителями Беларуси
оказались дети в возрасте до семи лет.
С течение времени дозы внешнего облучения
имеют тенденцию к уменьшению, но, к сожалению, со времени прошедшего после
аварии не меняются дозы внутреннего облучения, которое мы получаем с пищей и
водой.
В результате воздействия радионуклидов йода и
неэффективных мероприятий по защите щитовидной железы с 1990 года в Беларуси начал регистрироваться рост
заболеваемости раком щитовидной железы, особенно у детей. По сравнению с
доаварийным периодом, количество случаев рака щитовидной железы после аварии
выросло у детей в 33 раза.
Выше оказался уровень заболеваемости у
тех, кто участвовал в ликвидации последствий аварии. Они в 10 раз чаще страдают
ишемической болезнью сердца, в 7 раз чаще болезнями эндокринной системы, в 6 раз чаще болезнями пищеварительной системы, в 2 раза чаще раком. У населения Беларуси,
проживающего на загрязненных территориях, отмечено возрастание частоты
врожденных пороков развития: необычное количество пальцев, отсутствие
конечностей и другие. Дети 1986-88 года рождения имеют изменения на генном уровне, поэтому их
причисляют к группе генетического риска.
Радионуклиды считают одним из главных
факторов ухудшения репродуктивных функций.
Отмечается значительное увеличение
паталогий беременности и родов, ухудшение здоровья новорожденных детей. Особую
озабоченность вызывает снижение иммунных сил детей всех возрастных групп.




"Бенджамін Брыль Лі быў вельмі прафесійным ва ўсе часы, паведамляючы мне пра ўсё, што адбывалася. Калі ў мяне былі пытанні, ён заўсёды быў у стане адказаць. Гэта была мая першая купля жылля, я нічога не ведала пра працэс пазыкі, і ён вельмі лёгка зразумеў рэчы, якія былі ў мяне. Мне вельмі спадабалася працаваць з ім ".
ОтветитьУдалитьЁн займае крэдытны супрацоўнік, які працуе з групай інвестараў, якія гатовыя фінансаваць любы праект альбо пазычыць вам любую суму з вельмі нізкай цікавасцю. Звяжыцеся з Бенджамінам Брылем Лі E-Mail: Lfdsloans@outlook.com Whats-App Number: + 1-989 -394-3740.